СФЭРЫ РУСІФІКАЦЫІ

Беларускія патрыёты добра памятаюць сьветлую радасьць жніўня 1991 года. Пасьля правалу фашыстоўскага путчу ў Маскве дэпутаты-фронтаўцы пры народнай падтрымцы на плошчы дамагліся абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Пачалося фармаваньне дзяржаўных інстытуцыяў адроджанай Радзімы: адміністрацыі, школьніцтва, дыпляматычнай службы, нацыянальнай арміі, паліцыі і г.д.

Шклоўскі рэжым па камандзе Масквы зь першага дня свайго ўсталяваньня ў 1994 годзе пачаў татальнае вынішчэньне ўсяго беларускага. Зь беларускай арміі былі выдаленыя беларускія афіцэры-патрыёты, запрацавала машына камісарскай “прамыўкі мазгоў”, разгарнуўся працэс русіфікацыі армейскага жыцьця, прышчэпліваньня любові да “велікой родіны” (зразумела якой), а пазьней і падпарадкаваньня нашых узброеных сілаў маскоўскаму камандваньню.

Разбуральнікам беларускай арміі здаецца, што на ўсіх напрамках у іх суцэльны посьпех: тлустыя расейскія генэралы камандуюць нашым войскам, расейцы робяць бліскучыя кар'еры на гарбу нашага народу. Але жаўнерская маса “всё ёшчё так несовершенна”. Ну, ніяк не ўдаецца выбіць з беларускіх юнакоў “эту іхнюю мову”. Жаўнеры распавядаюць, што цяпер у нашым нацыянальным войску няма месца нашай нацыянальнай мове. Тое, што ўсе статуты, казарменнае і каманднае жыцьцё вядзецца па-расейску, мы ведаем. Але калі нават два беларусы пагавораць на роднай мове, трэці стукач бяжыць дакладаць пра гэта афіцэрам. І тыя “по-отеческі строго” пераконваюць юнакоў, што “надо ісправляться, говоріть по-русскі, быть полноценным зашчітніком отечества”.

Беларусы старэйшага пакаленьня памятаюць, што так было ў савецкім войску з намі, грузінамі, эстонцамі, узбэкамі і іншымі. Але ў іх цяпер ёсьць свая паўнавартасная дзяржава, свая сапраўды нацыянальная армія. Расейскія акупанты разьлічваюць ператварыць беларускіх вайскоўцаў у падраздзяленьне сваёй бандыцкай арганізацыі пад назовам “армія РФ”. Для акупантаў важна вырваць з грудзей нашых жаўнераў і афіцэраў беларускую душу, задушыць беларускае слова і напоўніць пустату расейскай гнюснасьцю.

Але справа зьнішчальнікаў марная. Настане час і яны пакоцяцца з нашай зямлі ад высьпетка жаўнерскім ботам. І будуць каціцца да самай Масквы.

***

Ёсьць яшчэ адзін фронт наступу імпэрскай маскальшчыны на Беларусь. Не паварочваецца язык назваць яго “царкоўным” або “духоўным”. Мы ўжо пераканаліся, што РПЦ ня мае адносінаў ні да Царквы, ні да духоўнасьці. Лубянскія бацюшкі прадстаўляюць хутчэй антыцаркву і антыдухоўнасьць. На працягу апошніх гадоў мы назіраем, як яны актыўна выкарыстоўваюць у сваёй дэмаралізатарскай справе легіён “матушак”.

Беларусам прымільгаліся нейкія псэўдаманашкі ў белых каптурах, якіх можна сустрэць са скрынкамі і “кротко” апушчанымі вачыма паўсюль: у мэтро, у крамах, падземных пераходах, часам нават у аўтобусах. “Матушкі” зьбіраюць “пожертвованія” на РПЦ. Уся гэта кампанія нагадвае навязьлівы продаж індульгенцыяў агентамі Ватыкану на пачатку 16-га стагоддзя. Навязьлівасьць (“плаці грошы за выкупленьне грахоў”) была выразьнікам крызісу сярэднявечнага каталіцызму і прывяла да Рэфармацыі і расколу эўрапейскага Касьцёлу. Звонкая расейшчына і нябачаныя ў Беларусі генатыпы “матушак” заўсёды выклікалі ў беларусаў пытаньне: адкуль ўзяліся гэтыя сьвятошы? Адказ просты. На ўскраіне Менску (як ехаць на Вільню) пабудаваны ажно два вялікіх будынкі РПЦ з цыбулінамі, а разам зь імі яшчэ комплекс гатэля “для странствуюшчіх”.

Аказваецца ўсе гэтыя “матушкі” прысылаюцца дэсантам да нас з Расеі. Яны камфортна жывуць у сваім мадэрновым “скіце”, атрымліваюць шчодры пачастунак і камандыровачныя. А ў сьветлы дзень трасуць у нас перад носам сваімі скрынкамі-індульгенцыямі ды вучаць: “Покайтесь, люді русскіе, акі-пакі...” Чужаніцы едуць да нас з жудаснай Расеі, якая захлынаецца ў абдымках Сатаны. Галоўная іхная задача — не навучаньне Хрыстовай Праўдзе, а выпрацоўка нарказалежнасьці ад “трэцяга Рыма”. Гэта ня першая ў нашай гісторыі хваля псэўдаправаслаўя з сатанінскай Масквы. “Святейшіе”, — Іван Жахлівы, Аляксей Міхайлавіч “Тішайшій”, шызік-забойца Пётр І, путана-немка Кацярына II, — усе яны нішчылі Беларусь у імя “защиты православных”.

Жудасныя вынікі дзейнасьці гэтых сьвятош-жывадзёраў. І вось яны зноў тут. Яны, вядома ж, не зважаюць на старажытную беларускую традыцыю Усходняга праваслаўнага Хрысьціянства (грэцкай веры — як казалі нашыя продкі). Гэтыя духоўныя карнікі якраз адмаўляюць нашу традыцыю, яны, збочаныя, хочуць быць нашымі настаўнікамі. Лубянка махае кадзілам і пасылае сваю агентуру ў “крыжовую выправу”.

Русіфікатары нявечаць нашу Беларусь з усіх бакоў. Толькі адзінства і салідарнасьць усіх беларусаў, — праваслаўных, пратэстантаў, каталікоў, вуніятаў, мусульманаў, — сарве маскоўскі плян сатанізацыі нашага грамадзтва.

Янка Базыль