НА ЗАХАДЗЕ НІЧОГА НЯ ВЕДАЮЦЬ ПРА РУСКУЮ КСЭНАФОБІЮ

5 лістапада 2006 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведамляе пра фашыстоўскі “русскій марш”, які прайшоў у Маскве, Іркуцку, Уладзівастоку і Пецярбурзе. Дзесяткі тысячаў расейскіх фашыстаў маршыравалі пад лёзунгам “Россія для русскіх” і г.д. Адбыліся сутычкі з міліцыяй. Улады прызналі, што сёлета фашысты былі больш арганізаваныя, чым летась. Славацкі журналіст мяркуе, што натоўпы ў чорным выказвалі “пратэст супраць наплыву чужынцаў у Расею”.

Наш камэнтар: Славацкі журналіст не зразумеў самага галоўнага. А менавіта: усеагульнай паталягічнай нянавісьці ня толькі ўчорашніх фашы-дэманстрантаў, а абсалютнай большасьці расейцаў да іншых моваў, культураў, людзей, народаў. Гэтая нянавісьць — не зьява апошняга часу і не прадукт бальшавізму або фашызму. Яна — неад'емная прыродная рыса “національного характера” валадароў (і адначасова самых няшчасных рабоў) расейскай імпэрыі.

Нерасейцы ў Маскве, Піцеры і іншых буйных гарадах расейскай Расеі (не закранаючы Татарстан і іншыя калёніі) здаўна ўжо раздражняюць дорогіх россіян. Ня трэба згаданага славацкай газэтай “наплыву чужынцаў”. Чужынцы (беларусы, украінцы, малдаване, азіяты) заўсёды працавалі на самых цяжкіх участках вытворчасьці і будаўніцтва, арганізоўвалі гандаль, стваралі каштоўнасьці ў Маскве і іншых цэнтрах, пакуль мясцовыя расейцы пілі, гультайнічалі і высьвятлялі пра “ты меня уважаешь?” Без гэтых чужынцаў-рабоў, якія прыязджалі і прыязджаюць у Расею з разбураных расейскай акупацыяй краінаў, Масква і іншае даўно б рассыпалася і вярнулася ў першабытны стан. І за ўсё створанае такая падзяка народам ад “хозяев землі русской”. У чарговы раз выслухаўшы фашыстоўскую падзяку, згаданыя народы павінны былі б урэшце пакінуць імпэрскага гіганта, каб ён спакойна дагніваў пасярод сваёй “этнічнай чысьціні”.

Юрка Марозаў