ХВАЛЯЦЦА МАРАЗМАМ

Хваляцца маразмам

На першай паласе рэжымнай газэты “Рэспубліка” за 28 кастрычніка можна пазнаёміцца з чарговым сэансам шклоўскага шаманства. Газэтка (як і ў цэлым рэжым) спэцыялізуецца на выкліканьні духаў савецкай мінуўшчыны. Тое, што даўно выклята і высьмеяна ў нармальных краінах, у РБ падаецца як ідэал і шлях разьвіцьця будучыні.

Настальгія пачынаецца ўжо з падтытула артыкула — “И всё-таки жалко, что меня когда-то досрочно не приняли в комсомол”. Далей аўтарка тэксту-заклінаньня разважае з нагоды 88-х угодкаў ВЛКСМ: “В иных странах СНГ выкинули весь накопленный опыт, всё то хорошее, что имелось в активе некогда могучей страны. К счастью, наша республика пошла по другому пути. В некоторых белорусских школах пионерская и комсомольская организации сохранились и после перестройки. Сегодня правопреемником беларусского комсомола является БРСМ. От комсомола мы взяли все лучшие его традиции, — говорит лидер БРСМ Леонид Ковалёв. — Это стройотрядовское движение, патриотическое и идеологичсекое воспитание, кмсомольские стройки и трудовые акции, система подготовки и работы с кадрами. У каждого бывшего комсомольца есть что вспомнить: необустроенный, но такой притягательный своей романтикой БАМ...” Далей гэты маразм чытаць няма моцы.

Нешта не прачытаем мы ў нямецкіх, італьянскіх і аўстрыйскіх газэтах настальгічных успамінаў вэтэранаў гітлер-югенда і “Ваўкоў Мусаліні” аб тым, як хораша было маршыраваць перад фюрэрам і дучэ ды крычаць “хайль!”. Там такое забаронена законам, так сама як забаронены і ліквідаваны самы фашыстоўскія маладзёвыя арганізацыі. Пачытаеш пра “рамантыку БАМа” у рэжымнай газэтцы і разумееш, куды хочуць шклоўскія камсамольцы запхнуць беларускую моладзь: зноў у Сібір, на жудасную расейскую катаргу. Ці разумеюць гэтыя людзі самы пра што яны кажуць?

Янка Базыль