МУСТАФА ІМ ПАКАЖА

31 кастрычніка 2006 г. Гішпанская газэта “El Mundo” піша пра чарговы абсурд заходнеэўрапейскага жыцьця часоў абвешчанай вайны супраць тэрарызму. Скотланд-Ярд (брытанскія спэцслужбы) высьветлілі днямі, што да апошняга часу ў тэхнічнай абслузе лёнданскага мэтро некалькі гадоў працаваў такі 25-гадовы Махамад Камэль Мустафа. Гэты Мустафа быў асуджаны на тры гады турмы за тэрарыстычную дзейнасьць у родным Емэне (!) і уцёк адтуль у Брытанію, дзе атрымаў пашпарт і працу (!!). Ягоны бацька, мула-экстрэміст заклікаў да зьнішчэньня “няверных” і кіраваў тэрарыстычнай дзейнасьцю (асуджаны ў Емэне на 7 гадоў турмы).

Наш камэнтар: Вось такое лібэральна-сацыялістычнае “шматрасавае грамадзтва”, такая іхная “вайна супраць тэрарызма”. Мустафа сядзеў у лёнданскім мэтро нават пасьля выбухаў і гібелі дзесяткаў людзей летась. І ніхто ня ведае чым ён займаўся.

Валеры Буйвал