МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў ЛОШЫЦКІМ ЯРЫ
4 лістапада, у суботу сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ праводзяць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці продкаў — Дзяды на ўскраіне Менска. Адбудзецца шэсьце і мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцкім Яры на месцы пахаваньняў ахвяраў расейска-бальшавіцкага рэжыму. Збор удзельнікаў аб 11:00 каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул Маякоўскага, 129).
Атрыманы дазвол уладаў.
Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
31 кастрычніка 2006 г.