МЭТОДЫКА ВЫНІШЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ

Па афіцыйных зьвестках, у Менску і рэгіёнах ваенныя камісары антыбеларускага рэжыму ўжо ініцыююць больш як 300 крымінальных справаў за “ухіленьне” прызыўнікоў ад службы.

У Міністэрстве абароны даводзяць, што цяпер увялі новы закон аб вайсковай службе, у адпаведнасьці зь якім “недысцыплінаванасьць” прызыўнікоў караецца адразу міліцэйскім перасьледам. Афіцыйна агучаныя зьвесткі пра 300 так званых злосных “ухілістаў” спраўджвае кіраўнік прэсавай службы Мінабароны Вячаслаў Раменьчык:

(Раменьчык:) “У адпаведнасьці з гэтым законам былі ўнесеныя зьмены ў Крымінальны кодэкс Беларусі. Гэта абмежаваньне свабоды тэрмінам да двух гадоў альбо пазбаўленьне волі на такі ж тэрмін. Пакараньне ўводзіцца ў гэты прызыў”.

Тым часам Рада міністраў паўночных краінаў Эўропы абвясьціла, што забясьпечыць навучаньне 300 студэнтаў, якіх адлічылі зь беларускіх ВНУ за палітычную дзейнасьць. І вось што гаворыць на гэта В. Раменьчык:

(Раменьчык:) “Яны мусяць стаць на вайсковы ўлік пры амбасадзе ці консульстве Беларусі ў той ці іншай краіне. Прызыў на службу ажыцьцяўляецца да ўзросту 27 год. Тым ня менш, калі чалавек парушыў закон, ён павінен адказваць. Студэнты, выключаныя ў Беларусі з вучобы, страцілі права на адтэрміноўку”.

Подлая мэтода акупацыйнага рэжыму відавочная. Яна накіраваная перш за ўсё на тое, каб пасьля вучобы не пусьціць маладых і адукаваных беларусаў на Беларусь, а тых што вернуцца — перасьледваць, нішчыць, не даваць працы, засадзіць у турму.

У сувязі з гэтым ёсьць некалькі рэкамендацыяў.

Першая: Ня трэба баяцца.

Другая: Ўсім прапануем прадаўжаць вучобу і атрымліваць адукацыю, якая стане нашай зброяй супраць чужога рэжыму. Калі да гэтага часу як моладзь закончыць унівэрсітэты антыбеларускі рэжым яшчэ ня здохне, то дапаможам яму сканаць.

Трэцяя: Лукашысцкіх “заканадаўцаў” пасадзіць ў тыя камэры, якія яны падрыхтавалі для беларускай моладзі. Не забыцца пры гэтым і пра камэру для Раменьчыка. Жыве Беларусь!

Тамаш Ракса (паводле радыё Свабода)