“МІРОН” УЗЬНЯЎ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬЦЯГ НАД НАЧНЫМ ВІЦЕБСКАМ
Віцебск. 26 кастрычніка каля 23-й гадзіны віцебскія людзі заўважылі, што над так званым “Сінім домам” (домам № 28 па вуліцы Леніна) лунае Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.
Нацыянальны сымбаль быў прымацаваны на даху будынка да лічбы “974”, якая азначае дату заснаваньня Віцебску.
Да сьцяга была прымацавана цыдулка: “Са сьцягам Кастуся Каліноўскага мы пераможам!” Подпіс — “Мірон”.
Пасьля таго, як міліцыянты сьцяг зьнялі, міліцэйскі патруль дзяжурыў каля “Сіняга дому” ўсю ноч навылёт, не спадзеючыся на вулічныя камеры відэаназіраньня, усталяваныя ў цэнтры Віцебску дзеля аператыўнага сачэньня за парадкам. Праўда, “Мірона” міліцыянтам адсачыць ды злавіць так і не ўдалося.
(Паводле радыё Свабода)