ДЗЕНЬІ ПАМЯЦ ПРОДКАЎ — ДЗЯДЫ

Мэмарыяльнае шэсьце ў Менску

29 кастрычніка, у нядзелю, збор а 10:30

на бульвары Талбухіна каля Гадзіньнікавага заводу (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Ідзем на Курапаты.

Мэмарыяльны мітынг у Курапатах, на тэрыторыі Народнага Мэмарыялу

Ахвяраў расейскага-бальшавіцкага тэрору.

Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянская

Партыя — БНФ

“Возьмем сьвечкі ды рушым ачышчальную сьцежкаю памяці да курапацкіх сьвятых магілаў. І хай кожны нясе сюды свой крыж як сымвал несьмяротнасьці нашай зямлі. У Курапатах, дзе над магіламі растраляных беларусаў вырас лес дрэваў, хай вырасьце лес рукатворных крыжоў, якія прынясуць сюды жывыя Беларусы. Каб усе памяталі пра генацыд і каб жыла Беларусь”. — зьвяртаецца да нас Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Зянон Пазьняк, які адкрыў праўду пра трагедыю ў Курапатах.

На Дзяды беларусы ўспамінаюць сваіх продкаў. Каб жыла памяць, каб не парывалася сувязь пакаленьняў і жыў вечна Народ. Мы ўспамінаем усіх беларусаў, што загінулі на нашай зямлі і далёка ад Беларусі, палеглі ў войнах і былі закатаваныя антыбеларускімі акупацыйнымі рэжымамі. Нашы продкі Дзяды даюць нам адзінства і моц, каб бараніць нашу Бацькаўшчыну ад новай маскоўска-імпэрскай агрэсіі.