50-Я ЎГОДКІ УГОРСКАЙ НАРОДНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
Сп. Віктару Орбану,
Старшыні Партыі ФІДЭС
Угорскі народ урачыста адзначае 50-я ўгодкі Народнай рэвалюцыі 1956 года. Пяцьдзесят гадоў таму мужныя ўгорцы вызвалілі сваю краіну ад расейскай акупацыі і марыянэткавага прамаскоўскага камуністычнага рэжыму. Сілы былі няроўнымі і акупанты здолелі на доўгія дзесяцігоддзі зноў захапіць Угоршчыну. Але ўгорскі народ паказаў шлях да Волі ўсім паняволеным народам Эўропы — шлях барацьбы і салідарнасьці. Народны подзьвіг 1956 года быў першым крокам да канчатковага вызваленьня акупаваных Масквой краінаў. Беларускі народ дагэтуль вымушаны весьці змаганьне супраць расейскай імпэрскай агрэсіі і прамаскоўскага марыянэткавага рэжыму. Мы вельмі добра разумеем і падтрымліваем барацьбу ўгорскіх патрыётаў за дэмакратычную Угоршчыну, супраць хлусьлівых спадчыньнікаў камуністычнага рэжыму, якія зноў спрабуюць падпарадкаваць Угоршчыну Крамлю.
Слава Угорскай рэвалюцыі!
Кіраўніцтва і сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
23 кастрычніка 2006 г.
Менск