РУСКІ ФАШЫЗМ

Расея. 23 кастрычніка “казачкі” з голенымі галовамі і апранутыя ў чорнае рабілі рэйд у Пецярбурзе. У кавярні каля станцыі мэтро “Вуліца Дыбенкі” чарнасоценцы ўбачылі чатырох маладых каўказцаў, якія мірна вячэралі за столікамі. “Русскіе героі-вітязі” ацанілі сваю колькасную перавагу і накінуліся на гасьцей горада Леніна. Тыя, аднак, не разгубіліся, дасталі нажы і пагналі фашыстаў, пяцёх сур'ёзна паранілі. Міліцыя ў сваю чаргу арыштавала каўказцаў. Зразумела, які цяпер будзе судовы працэс. Але людзі пачынаюць ужо сур'ёзна бараніцца ад фашыстоўскай гадзіны.

***

23 кастрычніка 2006 г. Ангельская газэта “Guardian” паведамляе, што ў Маскве адбыўся напад на мастацкую выставу. Дзесяць маладзёнаў з голенымі галавамі і ў чорным уламіліся ў Галерэю Марата Гельмана, пабілі Гельмана і пашкодзілі ды зьнішчылі мастацкія творы на экспазіцыі. Справа ў тым, што ў галерэі былі выстаўлены творы грузінскіх мастакоў.

Наш камэнтар: Прадстаўнікі “самой чітаюшчей публікі” (чарнасоценцы), зразумела, дзейнічалі не самастойна. Яны выконвалі “дзяржзаказ” на антыгрузінскія пагромы. Вайну супраць грузінскага віна і вінаграда працягнулі баявыя дзеяньні супраць грузінскага жывапісу. Масква захлынаецца ў нянавісьці, калоціцца ў канвульсіях.

Валеры Буйвал