ПАГЛЯДЗІЦЕ, ЯК ПРАДУМАНА ЯНЫ НІШЧАЦЬ НАШ НАРОД

Паглядзіце, як прадумана яны нішчаць наш народМіністэрства ўнутраных справаў прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі зьбіраецца правесьці маштабную праверку ўсіх грамадзянаў нашай краіны, якія нелегальна працуюць за мяжой. Як паведаміў першы намесьнік кіраўніка Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі міністэрства Аляксей Бягун, па выніках праверкі нелегалаў пазбавяць некаторых сацыяльных ільготаў.

Каля 1 мільёну беларускіх грамадзянаў у актыўным працаздольным веку цяпер нідзе ў сваёй Айчыне не працуюць бо ня маюць тут працы. Гэтую лічбу агучыў на прэсавай канфэрэнцыі Аляксей Бягун. І дадаў са спасылкай на кампэтэнтныя крыніцы ў расейскіх праваахоўных органах, што ў Расеі цяпер нелегальна працуюць ад 150 да 300 тысяч беларускіх грамадзянаў. Тады як афіцыйна ў Расеі працуюць толькі 3 тысячы беларусаў. На самай справе ў Расеі працуе якраз каля аднаго мільёна беларусаў (Зах. Эўропа спэцыяльна зрабіла і прадаўжае рабіць для нашых людзей штучны кардон).

Міністэрства ўнутраных справаў плянуе пачаць зьбіраць інфармацыю пра беларусаў, якія не вярнуліся ў краіну па завяршэньні турыстычных тураў ці працоўнага кантракту й засталіся нелегальна працаваць у іншых краінах.

Аляксей Бягун паведаміў, што Міністэрства ўнутраных справаў плянуе ўнесьці прапановы і дапаўненьні ў заканадаўства, каб абмежаваць сацыяльныя льготы асобам, якія нелегальна працавалі за мяжой і не плацілі падаткаў дзяржаве. Якія дакладна сацыяльныя льготы плянуецца абмежаваць, пакуль не паведамілі.

Мала таго, што ворагі беларушчыны плянуюць і тут абрабаваць нашых людзей (тых, што ратуюцца ад беспрацоўя), яны гэтым яшчэ хочуць усяліць у іхныя душы нянавісьць да Бацькаўшчыны, каб гэты мільён беларусаў яшчэ больш пачаў ненавідзець сваю краіну. Беспрацоўе на Беларусі ствараецца штучна і спэцыяльна. Ворагі хочуць пажаць тут багатае жніва і нішчыць беларусаў на іхныя ж заробленыя сродкі.

(Паводле радыё Свабода)