“РАЗЬБІВАЕ БАР'ЕРЫ ТОЙ, ХТО САЛІДАРНА ДЗЕЙНІЧАЕ”

13 кастрычніка 2006 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” піша пра апублікаваньне чарговага дакладу Эўракамісіі. У дакладзе гаворыцца, што Эўразьвяз прыме да 2050 г. 40 мільёнаў імігрантаў. Але гэта толькі часткова задаволіць дэмаграфічныя патрэбы Эўропы ў сувязі са старэньнем насельніцтва.

Наш камээнтар:Адкуль жа возьмуцца гэтыя дзесяткі мільёнаў? Пра гэта нешта маўчыць Эўракамісія. Для беларусаў брусэльская эўрабюракратыя паставіла непераадольныя бар'еры. Па дамоўленасьці з Масквой мільёны нашых людзей (найбольш маладыя і працавітыя) павінны быць пераселены ў Сібір, дзе яны будуць пампаваць для Эўропы расейскія газ і нафту. Такое ж яны прыдумалі і для ўкраінцаў. Але ўкраінская моладзь заўпарцілася на Майдане і вымусіла Брусэль зьняць асноўныя (найбольш абсурдныя) бар'еры. Сотні тысячаў украінцаў легальна працуюць на Захадзе, зарабляюць грошы і вяртаюцца на радзіму, узбагачаныя таксама й досьведам эўрапейскай цывілізацыі. Такім чынам, разьбівае бар'еры толькі той, хто салідарна дзейнічае ў імя ўласнага вызваленьня і аблягчэньня жыцьця. Той, хто спадзяецца літасьці ад эўрабюракрата, ад крамлёўскага імпэрца, ад шклоўскага узурпатара — абавязкава апынецца ў далёкай тундры і тайзе. Гэта беларусам не аднойчы дэманстраваў гістарычны досьвед мінуўшчыны: сталыпіншчына, стаханаўшчына, цaліна і г.д.

Валеры Буйвал