“МНОГОЕ МЫ ИМ ПОДСКАЗЫВАЕМ, КАК НАДО ЛУЧШЕ СДЕЛАТЬ...”

Цікава часам пачытаць рускамоўныя газэткі РБ. Вось, напрыклад, нумар за 4-11 кастрычніка выданьня “Свободные новости плюс”, у якім перадрукаваны чарговыя шчыраваньні шклоўскага прэзыдэнта. Цытуем: “Дай Бог, чтобы всегда была такая оппозиция у Лукашенко, как сейчас”, — заявил президент российским журналистам 29 сентября. — “... Многое мы им подсказываем, как надо лучше сделать... Сегодня в альтернативу президенту выступают те (и это благо для меня), кто пришёл со мной во власть в своё время, но оказались не удовлетворёнными теми портфелями, которые им Лукашенко предложил. Они ушли от Лукашенко. Мне с такими проще. Я их знаю, потому что они были рядом”.

Шклоўскі лідэр выразна аддзяляе сваіх паплечнікаў-апанэнтаў (на фота ў газэце Калякін, Мілінкевіч, Лебедько і Шушкевіч) ад тых, каго ён называе “націоналістіческім отребьем”. Ён, як заўсёды, адарваўся ад паперкі, не на жарт разышоўся і выдаў некаторыя “дзяржаўныя таямніцы”. Аказваецца, пра нацыяналістаў ён вёў размовы ў Маскве, палохаў нацыянальным супрацівам расейскай агрэсіі: “Как только Беларусь пойдёт на включение в состав России, здесь будет похлеще, чем в Чечне. Я уже говорил об этом руководству России”. Ну што ж, можа хаця б да свайго кліента прыслухаюцца ў Крамлі і на Лубянцы.

Янка Базыль