АРЫШТЫ ЗА ПРОЗЬВІШЧА

9 кастрычніка прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі выступіў па тэлебачаньні. Ён паведаміў аб забароне прызямляцца ў грузінскіх аэрапортах для расейскіх транспартных самалётаў. Справа ў тым, што менавіта ў такіх самалётах Расея вывозіла ў апошнія дні грузінаў, арыштаваных падчас паліцэйскіх хапуноў у расейскіх гарадах. Саакашвілі заявіў, што “не дапусьціць, каб людзей вазілі, як быдла”. Дзеля гэтага ёсьць нармальныя пасажырскія самалёты.

А паліцэйскія хапуны ў Расеі працягваюцца. Каб адлавіць усіх грузінаў, маскоўская міліцыя разаслала факсы па ўсіх сталічных школах. У факсах патрабуецца паведаміць, хто з вучняў мае грузінскія прозьвішчы. А потым ужо арыштоўваць бацькоў гэтых дзяцей. Арышты за прозьвішча — знаёмыя прыёмчыкі. Расейская эсэсаўшчына зьдзівіла нават маскоўскіх настаўнікаў.

Юрка Марозаў