РУСКІЯ ШПІЁНЫ Ў ЛЕТУВЕ

9 кастрычніка 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” публікуе на першай старонцы фотаздымак: віленская паліцыя вядзе пад мікіткі “простого русского парня”. Летува вытурвае са сваёй тэрыторыі расейскага дыплямата. Яго абвінавачваюць у шпіёнскай дзейнасьці і ў спробах паўплываць на кіраўніцтва краіны, каб яно спыніла падтрымку Грузіі. Прэмьер Летувы Г. Кіркілас выступіў з падтрымкай справядлівых дзеяньняў Грузіі ў канфлікце з Расеяй. З такой жа заявай выступіла і апазіцыя ў парляманце Летувы. Расея ўжо заявіла, што ў сваю чаргу высылае летувіскага дыплямата.

Наш камэнтар:Масква працягвае антыгрузінскую істэрыю. На вуліцах расейскіх гарадоў наладжваюць аблавы на грузінскіх грамадзянаў, пагромы грузінскіх рэстаранаў і прадпрыемстваў. На маскоўскіх школах вісяць аб'явы “В связи с исключением грузинских учащихся доступ в школу для них закрыт”. Але маскоўскае сьвінства прымушае народы і ўрады постсавецкіх краінаў з кожным днём умацоўваць антыфашыстоўскі фронт.

Валеры Буйвал