ПЭРСАНАЛЬНАЯ МАСТАЦКАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ І ЮЛІІ ШАТЭРНІК
Учора, 8 кастрычніка, у Нью-Йорку, ў Музэі Рускага Сучаснага Выяўленчага Мастацтва Джэрсі-Сіці, адчынілася персанальная выстава двух мастакоў зь Беларусі, Алеся Шатэрніка і яго дачкі Юліі. На выставе прадстаўлена больш за паўсотні жывпісных палотнаў, якія ўвасабляюць хараство і прыгажосьць Беларускага краю, а таксама цікавыя кампазіцыйна-калярыстычныя працы Юліі, выкананыя ў Нью-Джэрсі.
Алесь Шатэрнік ў Беларусі вядомы скульптар. Апошнія гады ён стала працуе ў галіне жывапісу. Па вызначэнні Аляксандра Глейзера, дырэктара музэю, жывпіс беларускага мастака, можна суаднесьці да напрамку “нэаімпрэсіянізму”...
Музэй, які ўзначальвае Аляксандар Глейзер, вядомы ў сьвеце мастацтвазнавец, знакаміты тым што, зьбірае і выстаўляе творы мастакоў, так званых “нонканфармістаў”... Сярод іх знакамітыя імены удзельнікаў
“бульдозернай выставы” ў Маскве: Аскара Рабина, Алега Цалкова, Міхала Шэмякіна. Стала супрацоўнічае з Нью-Йоркскім музэем і наш знакаміты суайчыньнік Барыс Забораў, зь якім, як кажа Алесь Шатэрнік, разам прымалі ўдзел ў маладзёвай выставе ў Маскве, яшчэ ў далекім1967 годзе...
Экспазыцыя ў Джэрсі-Сіці зрабіла незабыўнае ўражаньне на беларусаў-эмігрантаў, якія даўно не былі ў Беларусі. Тут яны зноў убачылі хараство яе фарбаў і краявідаў ў карцінах Алеся Шатэрніка і і беларускае замілаваньне красой ў нацюрмортах і кампазыцыях Юліі.
Выстава будзе доўжыцца да 22 кастрычніка.
-інфа-