ПАГЛЯДЗІЦЕ НА ІХ, ГЭТА Ж ДЗІКАЕ СЯРЭДНЯВЕЧЧА

Яны ня толькі гарлапаняць, яны ўжо забіваюць. 4 кастрычніка банда “русскіх ребят” напала ў Маскве на маладога грузіна і па-зьверску забіла яго. Ахвяра — 32-гадовы А. Гвічыяні, вядомы спарцмэн, чэмпіён па арм-рэстлінгу. Зразумела, што крамлёўскія фашысты разьлічваюць на помсту грузінаў, на раскручваньне крывавага кола вэндэты. Увесь сьвет павінен бачыць маскоўскую подласьць і зрабіць адпаведныя высновы.

Янка Базыль