РАСЬСЬЛЕДВАНЬНЯМІ ЗАБОЙСТВАЎ ДВУХ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ У ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАХ НІХТО НЕ ЗАЙМАЕЦЦА
Так лічаць сваякі ахвяраў. “Народная воля” прысьвяціла гэтай тэме асобны артыкул.
Студэнт Беларускага навукова-тэхнічнага ўнівэрсытэту Аляксей Васілеўскі загінуў ў чэрвені гэтага году ў горадзе Ўэлс штату Мэн, яго забілі ўдарам нажа ў шыю. А 7 верасьня ў Чыкага была забітая 21-гадовая Марыя Ўдавічэнка. За тры месяцы зь дня забойства Аляксея бацькі гэтак і не даведаліся пра афіцыйнымі вынікі рассьледаваньня. Спачатку паліцэйскія штату Мэн лічылі найбольш верагоднай вэрсію самазабойства. Аднак тыя, хто ведаў хлопца, цьвердзяць, што ён ня меў на гэта прычынаў. Гэтая вэрсія не пацьвердзілася. Лукашысцкі рэжым забітымі беларусамі таксама не цікавіца.
Юлія Шарова