РЭЖЫМ АРЫШТОЎВАЕ БЕЛАРУСКУЮ МОЛАДЗЬ І ХОЧА ЗРАБІЦЬ ЗЬ ІХ ФІЗЫЧНА ХВОРЫХ ЛЮДЗЕЙ

Стала вядома пра ўмовы, у якіх утрымлівалі ў менскім сьледчым ізалятары Зьмітра Дашкевіча: у камэры памерам 12 квадратных мэтраў знаходзілася 25 чалавек.

Другі маладафронтавец, Артур Фінькевіч, які адбывае хімію ў Магілёве, прастыў і захварэў. Прычына, як патлумачыў Артур, простая — у пакоі, дзе жыве юнак, разьбітае шкло, але адміністрацыя ўстановы нічога ня робіць, каб зашкліць вокны.

(Паводле радыё Свабода)