ЗЛАЧЫНСТВЫ НЕ ЗАБЫВАЮЦЦА

30 верасьня 2006 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведамляе, што вайсковы трыбунал італьянскага горада Ля Спэцыя вынес прысуд двум нямецкім жаўнерам. Немцы ўдзельнічалі ў карніцкай апэрацыі, падчас якой ў 1944 г. былі расстраляны 16 жыхароў італьянскага мястэчка Фальдзана дзі Картона. Немцаў, якія жывуць цяпер у сваёй Нямеччыне, прыгаварылі да пажыцьцёвага тэрміну турэмнага зьняволеньня. Яны павінны таксама выплаціць кампэнсацыю семьям ахвяраў.

Наш камэнтар: Зразумела, што цяпер два пэнсіянэры будуць ўдаваць поўны маразм і нетранспартабельнасьць. Хутчэй за ўсё іх ня ўдасца перавезьці ў італьянскую турму. Але галоўнае — прынцып, паводле якога зло павінна быць пакарана. Значна маладзейшыя зьнішчальнікі Беларусі павінны ведаць, што ім таксама ня ўдасца пазьбегнуць суда і справядлівага пакараньня за свае злачынствы.

Валеры Буйвал