“ТУТЭЙШЫЯ” — ПРАЦЯГ ТЭМЫ
29 верасьня 2006 г. Чэшская газэта “Lidove Noviny” піша, што дэманстрацыя на кінафэстывалі ў Канах фільма “Тутэйшыя” (пра афрыканскіх жаўнераў Другой сусьветнай вайны) выклікала жывую рэакцыю грамадзтва і ўладаў Францыі. На прэмьеры прысутнічаў прэзыдэнт Шырак з жонкай. Уражаны кінадрамай, Шырак паабяцаў у бліжэйшы час падняць ваенныя пэнсіі афрыканскіх вэтэранаў французкай арміі (іх засталося 84 тысячы ў розных краінах) да ўзроўню пэнсіяў вэтэранаў-грамадзянаў Францыі.
Наш камэнтар: Справа ня ў тым, што Шырак сэнтымэнтальны або не. За вэрхалам і гістэрычнымі крыкамі розных збачэнцаў ды лібэралаў часам здаецца, што нічога нармальнага і чалавечага не засталося на Захадзе. Аднак, законы дэмакратыі працягваюць дзейнічаць у заходніх краінах. Дэмакратыю і справядлівасьць абараняюць мільёны нармальных людзей, якія не саступаюць вычварэнцам. Грамадзкая думка знаходзіць выраз у палітычных і прафсаюзных дзеяньнях, а таксама ў творах мастацтва. Улады вымушаны лічыцца з грамадзкай думкай. Гэтым і адрозьніваецца заходняя дэмакратыя (няхай сабе недасканалая) ад шклоўскай дыктатуры або “крамлёўскай дэмакратыі”.
Валеры Буйвал