ПАЛЕГЛЫЯ ПАД ЧУЖЫМ СЬЦЯГАМ

26 верасьня 2006 г. Ангельская газэта “Guardian” паведамляе з кінафэстывалю ў Канах. На сцэну фэстываля выйшаў 87-гадовы Юб Лалэг, вэтэран Другой сусьветнай вайны, які прадставіў мастацкі фільм “Тутэйшыя”, створаны парыжскім алжырцам Рашыдам Бухарэбам. Карціна прысьвечана афрыканскім жаўнерам французкай арміі, забытым героям той вайны. Яны змагаліся супраць фашыстаў у Тунісе і Італіі. 15 жніўня 1944 г. 100 тысячаў афрыканскіх жаўнераў удзельнічалі ў дэсанце ў Правансе на поўдні Францыі. Яны вызначыліся падчас жорсткіх баёў у Альзасе. Прадстаўнікі 23 афрыканскіх народаў змагаліся ў шэрагах французкай арміі. Яны атрымлівалі заробак у 10 разоў меншы за французкіх жаўнераў. Пасьля вайны ім плацілі значна меншыя пэнсіі. Стужка створана як запозьненая даніна памяці героям.

Наш камэнтар: Што ж, тэма знаёмая беларусам. На Ўсходзе мільёны беларусаў змагаліся супраць фашызму і японскага мілітарызму ў шэрагах Чырвонай арміі. У складзе польскага войска дзесяткі тысячаў беларусаў ваявалі з 1 верасьня 1939 г. да самага канца вайны, удзельнічалі ў баях у Польшчы, Нарвэгіі, Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Бэльгіі, Нідэрляндах, Нямеччыне. Але іх таксама называлі “тутэйшымі”, ім адмовілі ісьці ў бой пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. На іхніх магілах па ўсім сьвеце польскія і расейскія надпісы. Беларусаў для гісторыі вайны як бы і не існуе. Цяпер наш народ аплочвае шалёныя генэральскія і палкоўніцкія пэнсіі расейскім асаднікам, забойцам народаў на ўсіх кантынэнтах. Як падзяку наш народ атрымлівае ад акупанцкай навалачы нянавісьць да ўсяго беларускага і задэкляраваную гатоўнасьць зьнішчаць беларусаў “еслі прікажет Россія”.

Памятайма: наперадзе ў нас аднаўленьне справядлівасьці і гістарычнай праўды.

Янка Базыль