“ЦЫТАТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ”

24 верасьня 2006 г. Партугальская газэта “Jornal de Noticias” публікуе артыкул 26 верасьня 2006 г. Румынская газэта “Adevarul” піша пра нядаўнюю сустрэчу ў Парыжы Пуціна, Мэркэль і Шырака. Журналісты спыталі Пуціна пра ягоныя адносіны да рэфэрэндуму “аб незалежнасьці Трансністрыі”, які адбыўся днямі на тэрыторыі сувэрэннай Малдовы. Пуцін не міргнуў вокам і адказаў, што галоўным ёсьць захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаваў. Слова “Прыднястроўе” ён так і ня ўжыў у размовах з журналістамі.

Наш камэнтар: Артыкул у румынскай газэце называецца “Пуцін падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржаваў”. Рэклямныя паведамленьні гэбельсаўскага ведамства з сэнтымэнтальнымі фатаздымкамі мелі назвы “Фюрэр любіць жывёлін”, “Гітлер дае цукерку дзяўчынцы”. Усе, хто жыў пры саветах, памятае мастацкую кампазіцыю “Ленін і дзеці” і песьню “Партии спасибо ото всех ребят...” Так што крамлёўскі гном проста працягвае фальшывую традыцыю сваіх “вялікіх” папярэднікаў ХХ стагоддзя. Загадаў забіць сотні дзяцей у Беслане, а французы яму на пінжак — ордэн Ганаровага Легіёна. Арганізаваў на чужой зямлі пад аховай акупацыйных маскоўскіх танкаў фальшывы рэфэрэндум сіламі расейскіх асаднікаў-акупантаў — і ўсё ў імя “тэрытарыяльнай цэласнасьці” Малдовы. Сам Мэфістофэль пачырванеў бы ад такога нахабства.

Юрка Марозаў