ЖЫЦЬЦЁ ЗЛАЧЫНЦАЎ

22 верасьня 2006 г. Швэйцарская газэта “Neue Zuerycher Zeitung” паведамляе пра арышт у Нямеччыне 84-гадовага нямецкага грамадзяніна Сёрэна Кама, былога эсэсаўца. У 1943 г. падчас акупацыі Даніі гэты Кам забіў дацкага журналіста Карла Гэнрыка Клемэсэна. Арышт правялі паводле эўрапейскага пракурорскага ордэру.

Наш камэнтар: Вэтэраны НКВД (як і эсэсаўцы жывуць вельмі доўга) засьмяюцца, даведаўшыся з расейскіх СМІ пра гэты арышт: “Як, арыштоўваюць і будуць судзіць за аднаго забітага ворага народу?!” Эсэсавец Кам доўгія гады хаваўся ад пакараньня за свае злачынствы ў сваёй Нямеччыне. А вось маскоўскія эсэсаўцы-лубянцы розных пэрыядаў (яжоўшчыны, бэрыеўшчыны, сяроўшчыны, андропаўшчыны, патрушаўшчыны) зусім ня крыючыся камфортна жывуць у Беларусі — на месцы сваіх дзікіх злачынстваў. За тое, што яны забілі не аднаго, а сотні тысячаў беларусаў, яны цяпер атрымліваюць дзяржаўныя пэнсіі ад антыдзяржаўнага шклоўскага рэжыму. Беларускія ахвяры і сем'і ахвяраў, такім чынам, аплочваюць пэнсіі і ганарары сваім катам. Пэнсіянэры выгадавалі новую гэбоўскую банду, якая цяпер выконвае зьнішчальныя крамлёўскія загады і рыхтуе канчатковую акупацыю Беларусі расейскай імпэрыяй. Але калі маскоўскія гестапаўцы і эсэсаўцы ўпэўнена думаюць, што так яно будзе вечна, то яны памыляюцца.

Юрка Марозаў