ПАРЛЯМАНЦКІЯ ВЫБАРЫ Ў ШВЕЦЫІ

18 верасьня 2006 г. Французкая газэта “Le Monde” паведамляе аб перамозе правацэнтрысцкага Альянсу на парляманцкіх выбарах у Швэцыі. На працягу апошніх 75 гадоў амаль без перапынку краінай кіравалі сацыял-дэмакраты.

Наш камэнтар: Дакіраваліся... Пад шыльдай зьнешняй “благообразності” уважлівы аналіз адкрывае ў швэдскім гаспадарчым і сацыяльным жыцьці вялікія і вострыя праблемы, выкліканыя перш за ўсё мясцовым “разьвітым сацыялізмам”. Непамернымі падаткамі мясцовы левы эстэблішмэнт не дазваляе нармальна разьвівацца бізнэсу, вычварэнская трактоўка “правоў чалавека” даўно ператварыла Швэцыю ў бастыён збачэнцаў ўсіх масьцяў. Палітыка “адкрытых дзьвярэй” давяла да таго, што на восем мільёнаў насельніцтва адзін мільён — чужынцы, у асноўным гультаі з трэцяга сьвету і постсавецкай прасторы. Мабыць сем мільёнаў швэдаў вырашылі, што досыць ужо карміць і забясьпечваць гэты чужы легіён, які пагражае ператварыць эўрапейскую краіну ў экзатычны султанат. Паварот эўрапейскіх народаў управа, — да кансэрватызму і нацыяналізму, — працягваецца.

Валеры Буйвал