СЯБРА КХП БНФ АЛЕГ БОРЫН ЗАТРЫМАНЫ Ў САЛІГОРСКУ

У Салігорску 15-га верасьня затрыманы кіраўнік мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алег Борын. Пра гэта на радыё Свабода паведаміла салігорская актывістка дэмакратычнага руху Ларыса Насановіч.

Спадар Борын быў выкліканы на “размову” у міліцэйскі пастарунак, аднак адтуль ён дадому не вярнуся.

Жонцы спадара Борына супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што на яе мужа склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, бо ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў часе размовы.

(Радыё Свабода)