УСПАЦКІХ РАГОЧА
14 верасьня 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра дзіўную паліцэйскую пагоню ў Маскве. Летувіская паліцыя нядаўна паведаміла расейскай міліцыі, што тая можа арыштаваць Віктара Успацкіса (мільянэра і старшыню партыі Працы Летувы) на маскоўскай тэлестудыі, дзе ён будзе браць удзел у перадачы. МУР нікога лавіць ня стаў і адказаў калегам: “На гэта не было тэхнічных магчымасьцяў”. Ня толькі калегі, але і сам прамаскоўскі “дысідэнт” кпіць і зьдзекваецца з віленскага правасуддзя. На тэлебачаньні і ў газэтах ён сьмяецца і заяўляе: “Дык бярыце мяне, вось ён я...” В. Успацкіх уцёк з Летувы ў Маскву непасрэдна перад праверкай бухгалтэрыі створанай ім партыі. На допытах шэраг ягоных аднапартыйцаў паведаміў пра чорную бухгалтэрыю, падпольныя ганарары. Фінансавы сьлед прамаскоўскага палітыка-жуліка вядзе ў Маскву.
Наш камэнтар: А як вядома, “Москва слезам не веріт і своіх не выдаёт...” Што праўда, даўнія і нядаўнія падзеі паказваюць, што “не выдаёт”, але актыўна адстрэльвае сваіх, калі настае час. Калі настане час, куды пабягуць мітусьлівыя дзеячы прамаскоўскай псэўдаапазыцыі, што зноў заклікаюць беларускі народ на выбары і незаконны рэфэрэндум?
Юрка Марозаў