НОРАВЫ СУДОВАЙ СІСТЭМЫ РЭЖЫМУ

Паводле дэмакратычнага заканадаўства (у тым ліку і беларускага), штраф павінны вылічваць з прыбыткаў грамадзяніна (заробкаў, пэнсіяў, стыпэндыяў), а не з выдаткаў, якія фактычна ўжо не належаць асобе, што іх выплаціла. Тым ня менш лукашысцкі суд Першамайскага раёна Віцебска наклаў арышт на абанэнцкі рахунак спадара Валеры Шчукіна ў сетцы “VELCOM” — з мэтай спагнаньня штрафу, прысуджанага Шчукіну яшчэ ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Валеры Шчукін зьвярнуўся ў Абласную судовую калегію са скаргай, што такое спагнаньне штрафаў незаконнае.

Аднак абласная судовая калегія пакінула гэтую скаргу без камэнтароў. Пацярпелы намерваецца зьвярнуцца з адпаведнай заявай у Вярхоўны суд.

-інфа- (Паводле радыё Свабода)