БЭЛЬГІЙЦАМ АБРЫДЛА БРУСЭЛЬСКАЯ БЮРАКРАТЫЯ

9 верасьня 2006 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” піша пра хапун, арганізаваны бэльгійскімі спэцслужбамі і паліцыяй па ўсёй Фляндрыі. Арыштавана шэраг асобаў, якія абвінавачваюцца ў стварэньні права-радыкальнага руху “Кроў-Зямля-Гонар”. Групоўка мела разгалінаваную сетку, зброю, трэніровачныя лягеры, свае выданьні. Найбольш небясьпечным ёсьць факт кіраўніцтва рухам прафэсійнымі афіцэрамі бэльгійскай арміі. Баявыя групы радыкалаў рыхтавалі атакі на дзяржаўныя ўстановы і забойствы некаторых палітыкаў. Бэльгійскае грамадзтва ў шоку.

Наш камэнтар: Брусэль на працягу дзесяцігоддзяў самазадаволена ўдаваў з сабе “сталіцу Эўропы”, а аказалася, што тым часам моцна падгніла і дала трэшчыны мясцовая дзяржаўная сістэма. Пакуль бэльгійскі эстэблішмэнт запампоўваў маленькую краіну таннай працоўнай сілай з экзатычных краінаў (а сіла, прыехаўшы ў Бэльгію, стала не працаваць, а жыць за кошт бэльгійцаў), пакуль дзяржава з імпэтам бараніла правы сэксзбачэнцаў, а ў сталіцы ўдавала бурную дзейнасьць цемра эўрачыноўнікаў, — усё гэта паступова абрыдла вялікай колькасьці бэльгійцаў. Спакайнейшыя зь іх сталіся эўраскептыкамі, яны галасуюць за нацыяналістычныя партыі і патрабуюць урэшце зачыніць межы для чужой бюракратыі і замежных лайдакоў і жулікаў. Больш тэмпэрамэнтныя пачалі ствараць баявыя групоўкі з мэтай ліквідацыі прагнілай брусэльскай сістэмы. Эўрамаразм выяўляецца ня толькі ў дачыненьні да нашай Беларусі, якую падкупленае Масквой эўрачынавенства прадае ў Расею. Дзейнасьць скарумпаваных і недалёкіх палітыкаў (якія ня раз прыязджалі ў Менск вучыць нас “дэмакратыі і правам чалавека”) давяла да небясьпечных вынікаў само бэльгійскае грамадзтва.

Валеры Буйвал