САМЫ СЯБЕ ЛОВЯЦЬ

Суд у Маскве 6 верасьня раздаў турэмныя прысуды “оборотням в погонах”. Сярод іх генэрал МНС Ганееў і некалькі палкоўнікаў МУРа (цэнтральнай маскоўскай міліцыі). Гэта былі сапраўды творчыя асобы. Самы плянавалі, арганізоўвалі, а потым раскрывалі псэўдазлачынствы. На працягу гадоў шмат разоў маскоўскае тэлебачаньне распавядала пра подзьвігі опэргрупы: то зэнітныя ракеты ў лесе знойдуць, то пьянага злодзея з аўтаматам абясшкодзяць. Аказалася, што ракеты самы мураўцы завезьлі ў той лес і патэлефанавалі на тэлестудыю. Калашнікі і гранаты яны любілі падкідваць бамжам і асацыяльным элемэнтам. Пасьля гераічнай ліквідацыі “бандаў” на іх сыпаліся ўзнагароды і прэміі.

Даўно ўжо вядома, што расейская паліцыя і ўсё МЗС — гнілы і злачынны арганізм, адна з праяваў сацыяльнага і маральнага калапсу ў Расеі. Беларусы ведаюць гэта на ўласнай скуры. Ужо непасрэдна на Беларускім вакзале ў Маскве на нашых людзей накідваюцца сталічныя дзяржыморды і патрабуюць прад'явіць пашпарт. Убачыўшы, што гэта — грамадзяне “дружественной Белоруссіі”, яны патрабуюць выплаціць ім 50 даляраў, а інакш “пойдзем у адно месца”. Сьмялейшыя беларусы адмаўляюцца плаціць гвалтаўнікам. Тады тыя кідаюць далёка ад сябе беларускі пашпарт ды пакуль што адчэпліваюцца ад беларусаў. Вось вам маскоўскі антыбеларускі апартэід. Ёсьць чаму павучыцца ў Пуціна самым неграм.

Юрка Марозаў