БІН ЛАДЭН У КАМПАНІІ З ФЮРАРАМ І ВАЖДЗЁМ

7 верасьня 2006 г. Славацкая газэта “SME” піша пра выступ прэзыдэнта ЗША Буша ў Вашынгтоне. Буш гаварыў пра барацьбу амэрыканскага народу і ўсяго цывілізаванага сьвету супраць міжнароднага тэрарызму. Ён даў характарыстыку ворагам чалавецтва: “Усама Бін Ладэн і ягоныя тэрарыстычныя хаўрусьнікі ясна сфармулявалі свае мэты, як гэта раней за іх зрабілі таксама Ленін і Гітлер...”

Наш камэнтар: За пяць гадоў тэрарыстычнай вайны пасьля атакі на ЗША 11 верасьня 2001 г. усё больш людзей у сьвеце, усё больш палітычных кіраўнікоў зразумелі, што Бін Ладэн ёсьць хутчэй сымвалічная фігура гэтых трагічных падзеяў. За фанатам у чалме і з калашнікам у руках на самай справе стаяць і прыкрываюцца ім згаданыя хаўрусьнікі, галоўныя арганізатары тэрору. Надыйдзе час і лідэры заходніх дзяржаваў будуць у адкрытую казаць пра сапраўдных гаспадароў Бін Ладэна — маскоўскіх лубянцаў-крамлёўцаў.

Ну, сапраўды, няма ні ў Аўстрыі, ні ў Нямеччыне аніводнага помніка або мэмарыяльнай шыльды, прысьвечанай Гітлеру. Любые праявы гітлерызму строга забароненыя Законам. А ў маскоўскай імпэрыі чорныя балваны ў кепцы і бяз кепкі дагэтуль паказваюць на плошчах вялікіх і малых гарадоў, куды трэба ісьці “да сьветлых вышыняў”. У Расеі, а таксама ў Беларусі і Украіне дзейнічаюць ленінскія партыі і іншыя арганізацыі пад крывавым чырвоным сьцягам. Мумія Ільліча дагэтуль ганарыста ляжыць у маўзалеі каля Крамля ў якасьці галоўнай ідэялягічнай рэліквіі рэжыму. Адным словам, “дело Леніна жівёт і побеждает...”

Валеры Буйвал