РАСЕЙСКАЯ ЭКАНАМІЧНАЯ ВАЙНА

Па грузінах і малдаванах Масква ўдарыла віном, а па беларусах — аўтапрабегам. Па камандзе з Крамля шклоўскі рэжым на пачатку верасьня рэзка павысіў транзітную плату для замежнага грузавога транспарту. Беларускія магістралі адразу ж апусьцелі. Эўрапейскія фуры з таварамі пачалі аб'яжджаць нашу тэрыторыю, як чумны барак. На межах Латвіі сталі бясконцыя калёны грузавога транспарту з Эўразьвязу. Памежнікі і мытныя службы не пасьпяваюць аформіць гэтую армаду, у рыжскую казну пасыпаліся грошы. А некаторыя думалі, што менскія палатнікі павесілі ў сваёй зале паседжаньняў расейскі трыкалёр і імпэрскага двухгаловага арла “просто так для красоты”. Расейская эканамічная акупацыйная вайна супраць Беларусі мае далёка не эканамічныя мэты.

Янка Базыль