“ХАЧУ ВЫКАЗАЦЬ УДЗЯЧНАСЬЦЬ СЯРГЕЮ НАВУМЧЫКУ ЗА ЯГО КНІГУ”

Званок слухача: “Прывітаньне, “Свабода”! Вельмі хочацца праз Вас выказаць вялікую ўдзячнасьць Сяргею Навумчыку за яго кнігу “Сем гадоў адраджэньня.” Праўдзівае слова, праўдзівая гісторыя заўсёды была той каштоўнасьцю, якая перамагала зло, тым больш цяпер гэта так патрэбна нашаму грамадзтву. Беларусы, чытайце гэтую кнігу, цяпер гэта магчыма праз інтэрнэт. Перакананы, што і бальшыня сьвядомых беларусаў ня ведаюць гэтай праўды.

Чытайце, і Вы даведаецеся пра недаравальныя памылкі некаторых лідэраў, пра іх дзеяньні, якія былі на мяжы нацыянальнай здрады. Вы даведаецеся прарочыя словы Быкава, Вы адчуеце вялікую несправядлівасьць у адносінах да сапраўдных сыноў Беларусі. Гэта кніга вельмі патрэбная беларусам, каб не адбывалася ў нас “як заўсёды.” І я маю прапанову да “Свабоды”: калі ласка, чытайце гэтую кнігу ў эфіры для беларусаў, данясеньне праўды — гэта ж Вашая справа. Яшчэ раз дзякуй Вам, Сяргей, здароўя Вам, і заставайцеся заўсёды такім, які Вы ёсьць.”

Віктар Каралёк (Радыё Свабода)