ЦЕНІ АНДРОПАВА

5 верасьня 2006 г. Італьянская газэта “La Repubblica” паведамляе пра выбух бомбы ў турэцкім горадзе Смірна. Выбух адбыўся каля мясцовай сядзібы кіруючай партыі Турцыі.

Наш камэнтар: За апошнія тры тыдні гэта ўжо пяты выбух на тэрыторыі Турцыі. Папярэднія адбыліся ў Стамбуле і пасярод папулярных прыморскіх курортаў. Загінулі і паранены людзі, у тым ліку замежныя турысты. Турыстычнай індустрыі краіны нанесены моцны ўдар. Расейскія СМІ ў адзін голас трубяць пра дзеяньні забароненай у Турцыі курдскай Рабочай Партыі. Толькі чамусьці самы курды ня робяць такіх гучных заяваў. Уважліваму назіральніку становіцца зразумелым, што Масква спрабуе дэстабілізаваць і кінуць на калені непаслухмяных турак, якія пасьмелі будаваць газаправод з Туркестану праз Азэрбайджан і Грузію ў турэцкі Джэйхан у абыход Расеі.

Юрка Марозаў