ВЫ ТОЛЬКІ ПАСЛУХАЙЦЕ ШТО ЯНЫ ПІШУЦЬ!

Напачатку цытата з радыё “Свабода”:

“Апошні выпуск брытанскага грамадзка-палітычнага часопісу “New Statesman” разглядае фэномэн дыктатуры. Паводле аўтараў, Беларусь — маладая дзяржава, якая, па сутнасьці, “ня хоча быць дзяржавай”. Згадваецца, што менавіта імкненьне да беларуска-расейскай інтэграцыі ды імідж “чалавека з народу” дапамаглі Аляксандру Лукашэнку перамагчы на першых постсавецкіх прэзыдэнцкіх выбарах. Увогуле, было падпісана шмат двухбаковых дакумэнтаў дзеля аб'яднаньня. Але Масква, як піша часопіс, заўсёды імкнецца абмінуць праблему, калі трэба прыняць канкрэтнае рашэньне.”

Масква, бачыце, заўсёды ўвільвае ад інкарпарацыі Беларусі. (Ня хоча, халера!)

Калі хто думае, што такое пішуць ад неінфармаванасьці (ці ад недахопу розуму), то памыляецца. Гэтыя аўтары і інфарматары сядзяць у Маскве, а ў Брытаніі глядзяць рускі Інтэрнэт, пасьля чаго пад выглядам глыбокадумнага артыкулу зьяўляецца такая вось халтура (якую брытанец спакойна зьесьць). І такіх халтуршчыкаў на Захадзе процьма.

Адам Мікша