ГАДАВІНА БЕСЛАНА

1 верасьня 2006 г. Партугальская газэта “Publico” (а таксама шэраг іншых заходніх СМІ) паведамляе пра абнародваньне Маскве вынікаў рассьледваньня масавага забойства дзяцей ў Беслане 1-3 верасьня 2004 г. Дэпутат Дзярждумы РФ ад партыі Родіны, сябра парляманцкай камісіі па рассьледваньню трагедыі ў Беслане Юры Савельеў заявіў журналістам, што адказнасьць за забойствы нясуць расейскія спэцчасткі. Савельеў дэманструе доказы таго, што першыя выбухі ў школе былі зроблены не тэрарыстамі (як сьцьвярджае Крэмль), а расейскімі спэцчасткамі, якія пачалі страляць па школе 3 верасьня. Пасьля пачатку абстрэлу тэрарысты адвялі больш за трыста дзяцей у паўднёвую частку школы. Савельеў даказвае, што ведаючы гэта, расейскія спэцчасткі працягвалі абстрэл з розных відаў зброі гэтай часткі школы. Ён паведамляе таксама, што сваякі ахвяраў выказалі недавер расейскім уладам і ня вераць вынікам крамлёўскіх камісіяў.

Наш камэнтар: Думец Савельеў не сказаў нічога новага. Але важна, што гэта прагучала з вуснаў прадстаўніка маскоўскага эстэблішмэнту, які ўжо ня здольны абвяргаць відавочны факт — дзяцей у Беслане забілі расейскія карнікі. Праз два гады хлусьні і вывертаў валіцца спроба Крамля-Лубянкі абвінаваціць у злачынстве чачэнскіх партызанаў. Дагэтуль Масква не адказала яшчэ на адно (мабыць, ключавое) пытаньне: куды дзелася група з 10-12 тэрарыстаў славянскай зьнешнасьці, якія размаўлялі па-расейску і адыгралі галоўную ролю ў захопе школы? Пасьля штурму і забойства іх не знайшлі сярод забітых. Масква тым часам працягвае даўнюю сваю тактыку: новымі забойствамі прымусіць людзей забыцца на былыя забойствы.

Валеры Буйвал