МАЛАДЗЁВЫ “ХЭПЭНІНГ”. ШЫБЕНІЦА НА ПЛОШЧЫ Я. КОЛАСА (ФОТА)

1-га верасьня а 12 гадзіне прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі "Моладзь БНФ" ўсталявалі ў цэнтры плошчы Якуба Коласа ў Менску шыбеніцу з чырвона-зялёнай стужкай. Імправізаваны кат у

чырвона-зялёным адзеньні павесіў на ёй вялізны падручнік, на адным баку якога было напісана “Беларуская мова”, а на другім — “Гісторыя Беларусі, 10 кляса”. Вучні з розных школ, якія былі на плошчы,

спыняліся і вельмі станоўча рэагавалі на моладзевую акцыю.

Паводле радыё “Свабода”