МАСКОЎСКАЕ КЛІШЭ
30 жніўня 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведамляе пра чарговы акт супраціву незалежнай дзяржавы каляніялісцкім памкненьням суседняй звышдзяржавы. Старшыня Сэйму Летувы В. Мунцянас выказаў спадзяваньне, што Расея выдасьць Летуве Віктара Успацкага, былога старшыню так званай Партыі Працы. На расейца Успацкага (ці Успацкаса) заведзена крымінальная справа. Пасьля уцёкаў “партыйнага лідэра” у Расею дзяржворганы правялі рэвізію партыйных справаў ягонай структуры. Адкрыліся і “чорная бухгалтэрыя” і нелегальныя фінансавыя паступленьні з нелегальнымі выдаткамі. Сьледства працягваецца.
Наш камэнтар: Зразумела, адкуль і на якія мэты паступалі грошы на “оппозіціонера”. Летувіская дзяржава сваечасова накрыла каманду гэтага “акцэптабельнага ў Маскве” “палітыка”. Не атрымаўся манэўр Крамля з віленскімі мілінкевічамі-калякінымі. Прамаскоўская “оппозіція” правалілася разам з правалам прамаскоўскага прэзыдэнта Паксаса. Але мадэль тая ж самая, як і ўзаемазалежнасьць антыдзяржаўнага па сутнасьці кіраўніка і антыдзяржаўнай па сутнасьці псэўдаапазыцыі.
Юрка Марозаў