ВЯДОМЫЯ БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ПРЫМУЦЬ УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНАЙ ВЫСТАВЕ Ў МУЗЭІ РАСЕЙСКАГА СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА АЛЯКСАНДРА ГЛЕЗЕРА Ў НЬЮ ЙОРКУ
У нашага музэя ўжо ёсць вопыт правядзеньня падобных выставаў. Тут ужо праходзілі расейска-амэрыканская і расейска-грузінска-амэрыканская экспазіцыі. І вось зараз мы праводзім наступную міжнародную выставу: расейска-беларуска-грузінска-французка-амэрыканскую.
Ад Беларусі ўдзел у выставе прымаюць такія вядомыя майстры як Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Міхаіл Карпук, Уладзімер Сулкоўскі і інш. Таксама ў выставе прыме ўдзел маладая беларуская мастачка Юля Шатэрнік.
Ад Расеі ўдзел у выставе прымаюць такія сусьветна вядомыя мастакі як Оскар Рабін, Анатоль Зьвер'еў, Уладзімер Якаўлеў, Барыс Забораў, Алег Цэлкоў і іх маладыя калегі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Парыжа, Ніжняга Ноўгарада, Екацерынбурга, Новакузьнецка, Харкава, Нью-Ёрка, Таронта, Манрэаля, Ерусаліма, Запарожжа.
Ад Грузіі прымаюць ўдзел таксама пяць майстроў у тым ліку Уладзімер Кандэлакі, Зура Бушурышвілі, Іраклій Аваліані і інш.
Францыю прадстаўляюць два масткі-парыжане Габрыэль Жуан-Эржэн і Сільвія Табэ.
Ад ЗША бяруць удзел пяць мастакоў, якія працуюць у штаце Нью-Ёрк: Лана Сантрэльлі, Робін Вохл, Рычард Бахлер, і інш.
Зразумела, што пры такой колькасьці мастакоў з розных краінаў гледачы сустрэнуцца на выставе з самымі рознымі напрамкамі, існуючымі ў сучасным мастацтве.
Аляксандар Глезер
Генэральны дырэктар музэя.
Адкрыцьцё выставы адбудзецца ў нядзелю 10 верасьня а 4-й гадзіне пасьля абеду. Выстава працягнецца да 24 верасьня.
Музэй адчынены ў пятніцу, суботу і нядзелю з 2-й пасьля абеду да 7-й пасьля абеду. У астатнія дні па дамоўленасьці.
Чакаем Вас, дарагія сябры!
Алексанадр Глезер
Генэральны дырэктар музэя
Нашыя кантактныя тэлефоны:
1 (201) 332-5200
1 (718) 376-0599
Адрас музэя:
80 Grand street, Jersey City, NJ
Праезд Path train з Manhattan з 34 Str. да Grove Str. Альбо ад World Trade Center да Exchange Place. На машыне — праз Holland Tunnel.