“ВЕСЁЛЫЕ РЕБЯТА”

28 жніўня “самы дэмакратычны тэлеканал РФ” НТВ круціць сюжэт пра “дасьледваньні генэтычнага коду беларусаў у Акадэміі навук РБ”. Сюжэт не інфармацыйны, а чыста гэбельсаўскі, блюзьнерскі, зьняважлівы. Тон расповяду пра “что такое белорусская нація” вытрыманы гнюсна-сатырычны і звыродліва зьдзеклівы. Пачынае рэпартаж мясцовы агенцік НТВ, апрануты ў саламяны капялюш і шытую кашулю. Ён жа падае далей “інтэрв'ю” з нейкімі маладзёнамі і падлеткамі. Першыя, махаючы рукамі, дэманструюць, якім павінен быць “настояшчій белорус”: “На одном боку у него должна висеть бутыль с горелкой, на другом мешок с картошкой, а в руках колбаса...” Падлеткі ў сваю чаргу рагочуць і лапочуць нейкія глупствы па-украінску(??). Загадчык лабараторыі ў НАН РБ не далёка пайшоў ад падстаўной масоўкі. “Учёный муж” з крывой усьмешачкай расказвае: “Некоторые утверждают, что белорусы — это говорящие по-славянски балты. А писатель Короткевич даже считал, что белорусы и есть самые русские из русских... Мы тут покажем, какой на самом деле генокод белорусов...” Ага, гэты нам пакажа. А тэлекамэра дэманструе мізэрнае абсталяваньне лабараторыі, дзе недалёкія спэцы “выводзяць” наш код.

Зразумела, што імпэрыя прыкладала і будзе прыкладаць намаганьні дзеля таго, каб даказаць і расейцам і па магчымасьці беларусам, што яны гэта не яны, што іх няма, што яны ня існуюць, што дзівакі ў саламяным капелюшы з бульбай і гарэлкай — гэта лёгкі матэр'ял для імпэрскага захопу, паняволеньня, русіфікацыі і паступовага зьнішчэньня. Толькі рана гэтыя “публіцысты” рагочуць і кпяць. Неадэкватна вясёлай агентуры можна паказаць безьліч месцаў у нашых гарадах і лясах, дзя валяюцца сабачыя косьці акупатнаў, якія ўламваліся на нашу зямлю, каб зьнішчыць наш народ.

Янка Базыль