“ЦІХА-ЦІХА ПАГУЛЯЕМ”
25 жніўня, у Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, у Менску на балоце “Бангалор” адбыўся канцэрт рок-гуртоў. Перад канцэртам выступоўцы папярэдзілі моладзь каб не ўздымалі беларускія бел-чырвона-белыя сьцягі, бо міліцыянты могуць спыніць канцэрт (рок жа, відаць, важнейшы чым сьцяг).
Як гэта ўсё па-рабску! Нікаму чамусьці ў галаву не прыходзіць, што артысты не нясуць адказнасьці за гледачоў, нават калі міліцыя гэткім нікчэмным чынам хоча ўзяць іх у закладнікі. Прапануюць ў Дзень Незалежнасьці не змагацца за годнасьць, за сьцяг, а слухаць іхны “рок”. (Хаця, каму патрэбны той “рок” без нацыянальнага сьцяга? Гэта ўжо не рок.) Прапануюць выцірацца, калі плююць у твар. Як гэта ўсё знаёма ў нашчадкаў савецкай мэнтальнасьці. Добра яшчэ, што знайшлося некалькі хлопцаў і дзяўчат, што не паслухаліся мудрых пяшкуроў і ўзьнялі наш Беларускі Бел-Чырвона-Белыя Сьцяг.
Мірон М.