НЕМЦЫ РАСПЯРЭЗВАЮЦЦА

22 жніўня 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе інтэрв'ю з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Яна прапануе польскаму кіраўніцтву і грамадзтву правесьці “спакойную, дзелавую і адкрытую” дыскусію. Зусім нядаўна мы пісалі на старонцы pbpf.org пра салідарныя пратэсты прэмьера Польшчы і польскага грамадзтва супраць нахабных антыпольскіх заяваў у Нямеччыне і блюзьнерскай выставы пра “польскія рэпрэсіі супраць немцаў”, якая адбываецца ў Берліне. Адным з найбольш скандальных момантаў антыпольскай кампаніі стаў выступ Г. Нокэ, прадстаўніка ўраду ФРГ па правах чалавека. Ён заявіў, што ў сёньняшняй Польшчы дзейнічае прынцып “Gleichschaltung” (так у гітлерскай Нямеччыне называлася “ураўніваньне думак” — таталітарнае падпарадкаваньне грамадзтва адной ідэялёгіі і падаўленьне свабоды думкі). Чыноўнік з ураду Мэркель выказаўся так, таму што, маўляў, у Польшчы былі раскрытыкаваныя станоўчыя водгукі на берлінскую выставу.

Наш камэнтар: Расперазаліся немцы, зноў пачалі рэвізію гісторыі. У чарговы раз спрабуюць выставіць сябе самых галоўнымі ахвярамі разьвязанай іхнім Гітлерам вайны, а іншыя народы абвінаваціць у зверствах і рэпрэсіях. На цынічныя афіцыйныя спробы нямецкага рэваншу польскае грамадзтва і дзяржкіраўніцтва адказалі адэкватнай рэакцыяй. З прышчэмленым хвастом немцы замітусіліся і пачалі апраўдвацца: “мы не то імелі в віду...” Так і беларускі народ павінен не выбачаць немцам і іхнім верным хаўрусьнікам маскоўцам любое антыбеларускае выказваньне і дзеяньне.

Валеры Буйвал