ВАЙНА ДАКАЦІЛАСЯ ДА НЯМЕЧЧЫНЫ

21 жніўня 2006 г. Гішпанская газэта “АВС” паведамляе з Нямеччыны. Пасажырка ў цягніку сказала журналісту: “Мы жывем ва ўладзе тэрору. Едзем на бочцы з порахам”. Пра тое ж сказаў журналістам міністар МУС Нямеччыны Шойбле: “Сітуацыя надзвычай сур'ёзная, небясьпека максімальнага ўзроўню...” Яшчэ нядаўна прыхільнікі “права чалавека” на інтымнасьць асабістага жыцьця сарвалі спробу ўраду ўсталяваць у публічных месцах камэры назіраньня. Цяпер іх ніхто ня слухае, паўсюль узмацняюць сродкі кантролю і аховы. Справа ў тым, што на вакзале ў Гамбургу знайшлі такую ж бомбу, якая пазалетась забіла сотні людзей на вакзале ў Мадрыдзе. Ужо арыштаваны арабскі грамадзянін ФРГ. Экпэрты тлумачаць кіраўніцтву і грамадзтву, што патрэбныя скаардынаваны плян і зладжаныя дзеяньні у барацьбе супраць тэрарызму. І цьвяроза кажуць, што ў Нямеччыне зьявілася “новае пакаленьне, гатовае на ўсё”.

Наш камэнтар: Вось настала й чарга Нямеччыны на тэрор. Зноў ловяць экзатычных змоўшчыкаў-выканаўцаў бомбавых атакаў. Цяпер немцы будуць шарахацца ад суграмадзянаў, апранутых у строі сваёй сапраўднай далёкай ад Эўропы радзімы. Абсурднае кола замыкаецца па ўсёй Заходняй Эўропе. Бокам вылазіць жаданьне лібэралаў заняць мільёны чужынцаў на нямецкіх канвэерах, сьмецьцезборніках і асфальтаўкладцы.

Трэба згадаць таксама, чым займалі свае грамадзтвы на працягу апошніх 15-20 гадоў ідэёлягі бездухоўнага “счастия на земли”, якія абвясьцілі Хрысьціянства “немодным”. Барацьба за правы сэксуальных збачэнцаў захапіла мільёны людзей, парляманты, партыі і грамадзкія арганізацыі ня бачылі без гэтых “правоў” сьвету белага. Потым заходнія грамадзтвы з імпэтам, дастойным хрушчоўскай кукурузы, узяліся падвышаць удзел жанчынаў да 50% і вышэй у кіраўніцтве ўсіх дзяржаўных і іншых структураў. У выніку спачатку пачалі рассыпацца семьі, потым кіруючыя пасады пачала займаць садомская публіка (якая пераконвала, што нармальная “сямья” — аднаполая пара). Потым берлінскі эстэблішмэнт пачаў падпісваць патаемныя пратаколы з Масквой, дзелячы з Крамлём-Лубянкай Эўропу на сфэры ўплыву і тэрыторыі валадараньня (паводле гэтых пратаколаў Украіна і Беларусь павінны зьнікнуць у расейскай імпэрыі).

У каторы раз за стагоддзі эўрапейскай гісторыі пэдантычныя немцы разьлічвалі, што маскоўцы будуць выконваць падпісанае (так, як выконваюць самы немцы). Аднак, як вядома, “что немцу хорошо, то русскому сьмерть”. Лубянцы падпісвалі пратаколы і ўжо заранёў не зьбіраліся іх выконваць. Немцы занэрваваліся. Адной з праяваў лабільнага стану іхнага эстэблішмэнту зьявілася шумная заява Ганса Віка аб прадажнасьці прамаскоўскай псэўдаапазыцыі ў Беларусі. Цытуем Віка паводле расейскіх СМІ: “Если демократические силы в Беларуси не будут финансироваться из-за рубежа, они исчезнут вообще...” Гэта трэба ж было так выставіць перад усім дэмсьветам, перад усімі грантадаўцамі нашых “барыкадных герояў” мілінкевіча-вінцучка-лебедько (какое всё-такі предательство!). Але у крамлёўцаў ёсьць беспамылковы спосаб “урезоніть” любога “ершістого”. Лубянская агентура адразу ж актывізавала сваю экзатычную кліентуру з “пакаленьня, гатовага на ўсё” у “Германіі далёкай”, і цяпер ўстрывожаным і напалоханым грамадзянам цывілізаванай краіны ёсьць чым заняцца. Зноў простыя грамадзяне асьлеплены страхам, дзяржкіраўніцтва асьлеплена дамовамі з Масквой. І ніхто ня здольны ўбачыць сапраўдны корань зла.

Юрка Марозаў