НЕНАРМАЛЬНЫЯ ВЫНІКІ ЛІБЭРАЛЬНАЙ ПАЛІТЫКІ.

21 жніўня 2006 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” піша пра паніку ў аэрапорце гішпанскага г. Малагі. Пасажыры стаялі ў чарзе на пасадку ў брытанскі самалёт. Раптам яны пачалі разьбягацца і прасіць паліцыю арыштаваць двух пасажыраў з чаргі. Справа ў тым, што гэтыя двое размаўлялі між сабой па-арабску, былі апрануты ў доўгія белыя балахоны (бо сьпёка невыносная) і часта паглядалі на гадзіньнік. Самалёт адляцеў у Брытанію без арабаў, якіх пратрымалі ў паліцыі да наступнага дня і адпусьцілі ў Брытанію (дзе яны жывуць).

Наш камэнтар: Серыял з працягам пра “шматрасавае грамадзтва” і “правы чалавека”, пра салідарнасьць суайчыньнікаў і “пролетаріі всех стран соедіняйтесь”... Ну сапраўды, згаданыя асобы ў белых балахонах — брытанскія суайчыньнікі брытанскіх пасажыраў. У іх такія ж пашпарты, як у астатніх суайчыньнікаў. Што ж здарылася? А здарылася тое, аб чым даўно папярэджвалі ангельскія нацыяналісты, патрыёты не імпэрыі “ад мора да мора”, а сваёй старой і добрай Англіі: нельга дапускаць, каб у Лёндане палова жыхароў хадзіла ў чалмах. Нельга, каб цэлыя кварталы, цэлыя мястэчкі і гарады засяляліся экзатычнымі чужакамі з разваленай імпэрыі. Да дабра гэта не давядзе — так папярэджвалі нацыяналісты. І мелі рацыю. Падчас Другой сусьветнай вайны брытанскія ўлады даволі лёгка разграмілі мясцовую прагітлерскую фашыстоўскую партыю, бо яе ўтварылі брытанскія прыхільнікі Гітлера, якіх было няшмат. А як цяпер даць рады з мільёнамі агрэсіўных чужакоў, якія ненавідзяць усё брытанскае і прадстаўляюць надзейны тыл для выканаўцаў тэрарыстычных актаў? Вось і шарахаецца брытанец ад “брытанца” ў белым балахоне. Трагічныя вынікі лібэральнай палітыкі.

Валеры Буйвал