ПОЎНЫ ЛІБЕРАЛЬНЫ МАРАЗМ
19 жніўня 2006 г. Чэшская газэта “Lidove Noviny” піша пра прысуд экзатычнаму тэрарысту (грамадзяніну Даніі) Фадзі Абдэлю Лаціфу. Суд быў “суровы”, прысуд — “бязьлітасны”: ажно тры месяцы турмы (дацкай турмы, дзе раніцай падаюць вішнёвы ёгурт). Гэты Лаціф зьяўляецца кіраўніком дацкай сэкцыі міжнароднай арганізацыі “Хізб ат-Тахір” (“Партыя вызваленьня”). Яго прыцягнулі да суда за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да ліквідацыі прэмьера Даніі Расмусэна і іншых палітыкаў, якія замінаюць ісламізацыі краіны, а таксама за заклікі Лаціфа на інтэрнэтсайтах “партыі” забіваць габрэяў. У 2003 г. Лаціфа ўжо “каралі” турэмным тэрмінам на два месяцы. “Хізб ат-Тахір” была заснавана 50 гадоў таму. У праграме “партыі” запісана, што “для мусульманаў непрыймальны стыль заходняй дэмакратыі”, а таксама што “усе ісламскія краіны трэба злучыць у адну мусульманскую дзяржаву, якая б кіравалася Каранам”. “Партыя” забаронена ў шэрагу краінаў. У 2004 г. прадстаўнік Вышэйшага суда Даніі заявіў, што няма падставаў забараняць арганізацыю Лаціфа. А з сямі парляманцкіх партыяў толькі дзьве выступілі за забарону “партыі вызваленьня”.
Наш камэнтар: Прынц Гамлет сказаў бы, што “ня ўсё ў парадку ў Дацкім каралеўстве”... Сапраўды, чытаеш такія паведамленьні ў заходняй прэсе, як навуковую фантастыку. Чалавек у чалме і з дацкім пашпартам у кішэні ня крыючыся, з усьмешачкай публічна заклікае да зьнішчэньня кіраўніцтва краіны, да мяккка кажучы “дэхрысьціянізацыі” Даніі (дзе Хрысьціянства мае тысячагадовую традыцыю), да таго ж да зьнішчэньня габрэйскага насельніцтва. І хоць бы што... Яго нават не вытурваюць з краіны, нават не адбіраюць у яго грамадзянства, нават не забараняюць ягоную чалавеканенавісьніцкую і блюзьнерскую арганізацыю (забароненую ў шэрагу мусульманскіх краінаў). Яго ў чарговы раз засяляюць на колькі тыдняў у камфортны “астрог”, адкуль ён працягвае выдаваць свае антызаходнія звароты. Зноў лібэральна-сацыялістычныя “правы чалавека”, зноў “шматрасавае грамадзтва”. Цікава толькі, ці знойдзецца ў гэтай Даніі “правоў чалавека” хаця б крыху месца для датчанаў?
Валеры Буйвал