КРЭМЛЬ ПЛОЦІЦЬ АМЭРЫКАНСКІМ БАМЖАМ

19 жніўня 2006 г. Латвійская газэта “Diena” паведамляе, што амэрыканскія журналісты высьветлілі, чаму так часта перад урадавымі ўстановамі ЗША арганізоўваюцца “пратэстныя акцыі” “амэрыканскага народа” супраць “чачэнскага тэрарызму”. Аказалася, што за ўсім гэтым стаіць Крэмль, які плоціць бамжам і наркаманам за ўдзел у пікетах. На здымку ў газэце — нэгр з антычачэнскім плякатам (які ён, мабыць, ня можа прачытаць).

Наш камэнтар: Даўно заўважана, што нахабная маніпуляцыя грамадзкай думкай і дэзыінфармацыя маюць пэўныя межы. Масква даўно ўжо перакрочыла гэтыя межы, плоцячы мільёны даляраў шэрагу заходніх палітыкаў, інтэлектуалаў, журналістаў, бамжоў на “міжнародную падтрымку” палітыкі сваёй агрэсіі ў Беларусі, Украіне, Грузіі, Малдове, на Каўказе. На гэтыя ж лубянскія мільёны скляпаная падстаўная псэўдаапазыцыя, прысьцёбнутая да шклоўскага рэжыму. Толькі ўжо паступова на Захадзе пачынаюць здагадвацца (асабліва пасьля чарговага самараспранальнага выступу Ганса Віка пра прадажнасьць апазыцыйных кіраўнічкоў), што “аб'яднаная апазіцыя” ў Менску арганізавана раскрадае гранты і, фактычна, дапамагае Маскве трымаць рэжым Лукашэнкі а гэтым самым зьнішчаць Беларускую дзяржаву.

Валеры Буйвал