“КРЫМІНАЛЬНЫ КАНЦЛЯГЕР”
17 жніўня расейскія СМІ паведамілі, што ў расейскім г. Ульянаўску міліцыя ўрэшце павязала бандыцкую групоўку гвалтаўнікоў і забойцаў. Гэта — тры маладыя жаўнеры адной з мясцовых частак. Пасьля адбою ўначы яны рэгулярна выбіраліся з казармы і “патрулявалі” горад. Забілі і абрабавалі некалькі чалавек. Расейцы і самы кажуць, што “гэта ўжо не армія, а крымінальны канцлягер”. Важна, каб гэта зразумелі беларускія юнакі і абаранялі б разам з усім народам нашу незалежную дзяржаву ад усходняй крымінальнай банды.
Янка Базыль