ЗАБІЛІ ЯПОНЦА

17 жніўня 2006 г. Брытанская газэта “Times” піша пра крывавы інцыдэнт каля расейскай мяжы. Расейскі памежны карабель абстраляў японскую рыбацкую шхуну. Загінуў 35-гадовы японскі рыбак. Сьмяротных ахвяраў у выніку страляніны ў гэтых водах не было з 1956 г. Японскае грамадзтва ўражанае гэтым злачынствам. Прэмьер краіны Каідзумі выступіў з рэзкім пратэстам і запатрабаваў ад расейскіх уладаў прынесьці прабачэньні народу Японіі.

Наш камэнтар: Першыя расейскія тэлепаведамленьні аб крывавым інцыдэнце каля Курыльскіх выспаў былі вытрыманы ў агрэсіўна-пагрозьлівым тоне: “наші морякі открылі огонь і прінуділі нарушітелей...” Калі ў Японіі пачала ўздымацца хваля народнага гневу, расейскі эстэблішмэнт замітусіўся ды стаў апраўдвацца (“стрелялі поверх судна...” і г.д.). Японскае грамадзтва прадэманстравала салідарнасьць у трагічны момант, японскае кіраўніцтва не палічыла сьмерць аднаго чалавека “драбніцай, якая можа пашкодзіць адносінам з вялікім суседам”. На адэкватную рэакцыю японцаў у Масквы адбіла ахвотку рабіць агрэсіўныя камэнтары. Цяпер будуць плаціць сямьі ахвяры вялікую кампэнсацыю і г.д.

Беларусы не дачакаюцца кампэнсацыяў. Штомесяц у Расеі гінуць і зьнікаюць бязь вестак тысячы беларусаў, якія падаліся туды на заробкі з разьбітай прамаскоўскім рэжымам эканомікі Беларусі. На жаль, няма салідарнай рэакцыі беларускага грамадзтва на масавыя расейскія злачынствы. Пра рэакцыю шклоўскага рэжыму, дэ факта саўдзельніка расейскага злачынства, ужо і гаварыць не даводзіцца. Беспакаранае маскоўскае зло трыюмфуе на фоне глухога маўчаньня нашага грамадзтва.

Юрка Марозаў