БЛЮЗЬНЕРСТВА НАД МАГІЛАМІ

16 жніўня 2006 г. Гішпанская газэта “El Mundo” піша пра адкрыцьцё “мастацкай” выставы ў Тэгэране. З вялікай помпай была адкрыта выстава карыкатураў, у якіх высьмейваецца і адмаўляецца факт Галакосту (зьнішчэньня габрэйскага народу нямецкімі нацыстамі падчас Другой сусьветнай вайны). На карыкатурным вэрнісажы выступіў нават прэзыдэнт Ірана Ахмадзінэжад, які заявіў, што Галакост — “гэта міф”. Прызначаны нават конкурс на лепшыя карыкатуры, пераможцы атрымаюць вялікія грашовыя прэміі.

Наш камэнтар: Вось з такім рэжымам, з такой ідэялёгіяй шклоўскія начальнікі па камандзе з Масквы хаўрусяць нашу Беларусь. Ня дзіва, што Крэмль знайшоў агульную мову і агульныя інтарэсы з афіцыйным Тэгэранам. У Расеі ўжо на працягу гадоў разгортваецца афіцыйная кампанія карыкатурызацыі ГУЛАГу і злачынстваў савецкіх часоў. На тэрыторыі былых сталінскіх лягераў зьнішчэньня нават зьбіраюцца будаваць турыстычна-забаўляльныя цэнтры. На магілах ахвяраў з царскіх часоў (а асабліва інтэнсіўна з 1917 г.) будуюцца стадыёны, танцпляцоўкі, прыбіральні, піянэрлягеры і г.д. — блюзьнерская практыка працягваецца дагэтуль. Адмаўленьне факту расейскага тэрору супраць беларусаў падчас савецкай акупацыі нашай краіны, арганізаваныя спробы зьнішчэньня Курапатаў і іншых месцаў пакутніцтва беларускага народу — гэта зьнешнепалітычны працяг сатанінскай унутранай палітыкі гэбоўскага рэйху. Расейскі гэбізм нападае, актыўна шукаючы хаўрусьнікаў сярод збачэнцаў усіх масьцяў.

Валеры Буйвал