ПАДРЫХТОЎКА ДА СЬВЯТКАВАНЬНЯ 15-Х УГОДКАЎ АДНАЎЛЕНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ зьвярнулася ў Менскі гарвыканкам з заявай на правядзеньне ў Менску сьвяточнага мерапрыемства, прысьвечанага 15-й гадавіне набыцьця Беларусяй статуса суверэннай незалежнай дзяржавы.
Мітынг і канцэрт плянуецца правесьці 25 жніўня сёлета на пляцоўцы каля помніка Янку Купалу. Пачатак мерапрыемства а 18:00.
Аднаўленьне незалежнасьці 25 жніўня 1991 г. таксама як і Дзень Волі 25 Сакавіка 1918 г. ёсьць найвялікшым нацыянальным сьвятам беларускага народу. Беларускія патрыёты ўрачыста адзначаць гэтае сьвята мерапрыемствамі па ўсёй краіне і па-за яе межамі.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
14 жніўня 2006 г.
Tel/fax (+375 17) 261 36 74; 293 673 155 Менск